Logo Polskiego Radia
Print

Былога ахоўніка Аўшвітца вінавацяць у 9515 забойствах

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 19.05.2013 14:13
Паводле сьледчых, Ганс Ліпшыс удзельнічаў у адборы ахвяр газавых камэр.

/

Нямецкая пракуратура абвінаваціла арыштаванага два тыдні таму былога ахоўніка нямецкага канцэнтрацыйнага лягера Аўшвітц Ганса Ліпшыса ў саўдзеле ў 9 515 забойствах – паведамляе ў нядзелю нямецкая штодзёнка
"Welt am Sonntag".

Як вынікае з ордэру на арышт, які здабыла рэдакцыя, Ліпшыс удзельнічаў у адборы вязьняў, якія траплялі ў газавыя камэры. Паводле пракуратуры, ураджэнец Летувы працаваў і 24 студзеня 1943 году, калі ў лягер прыбылі чэскія габрэі. У той жа дзень усе 1 773 вязьні былі забітыя.

Ліпшыс быў ахоўнікам у лягеры з восені 1941 года да яго ліквідацыі ў 1945-ым. 93-гадовы былы эсасавец сьцьвярджае, што працаваў у Аўшвітцы кухарам, а не ахоўнікам. Ён запэўнівае, што нічога не ведаў пра масавае забойства вязьняў Аўшвітца.

Пасьля заканчэньня вайны Ліпшыс дыў некаторы час у Заходняй Нямеччыне, а ў 50-ыз гадах эміграваў у Чыкага. У 1983 годзе амэрыканскія ўлады даведаліся пра яго нацысцкае мінулае й выслалі з краіны. З таго часу былы эсэсавец жыў у Нямеччыне.

Лекары лічаць, што стан здароўя Ганса Ліпшыса дазваляе яму знаходзіцца пад арыштам.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт