Logo Polskiego Radia
Print

Украінцы ўшанавалі памяць сталінскіх ахвяраў

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 20.05.2013 11:11
У Быкоўні пад Кіевам ўшанавалі памяць ахвяраў палітычных рэпрэсій.
Wikipedia


У гэтым месцы спачываюць 30 000 ахвяраў НКВД, зь якіх кожны дзясяты - польскай нацыянальнасьці.

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч у адмысловай заяве адзначыў, што ад сталінскіх рэпрэсій пацярпелі мільёны савецкіх грамадзянаў, якія без суду й сьледзтва былі забітыя або прысуджаныя да галоднай сьмерці ў лягерах ды ў ссылцы. Такі лёс сустрэў, у першую чаргу, самых актыўных і самых таленавітых грамадзянаў. Віктар Януковіч падкрэсьліў, што мы абавязаныя захоўваць памяць тых людзей, якія пацярпелі ад сталінскіх рэпрэсій.

У нядзелю Быкоўню наведалі вядучыя апазыцыйныя палітыкі, якія разам са сьвятарамі маліліся за душы ахвяраў "савецкага акупацыйнага рэжыму". Яны ўсклалі кветкі ва ўкраінскай і польскай частках могілак.

Урадавыя чыноўнікі ўсклалі вянкі ў Быкоўні ў суботу.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт