Logo Polskiego Radia
Print

Нечаканасьць на прэзыдэнцкіх выбарах у Іране

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.06.2013 12:23
Частковыя вынікі галасаваньня сьведчаць пра перавагу адзінага памяркоўнага кандыдата - Хасана Рухані.

Wikipedia
Wikipedia

За прэзыдэнцкую пасаду Ірану змагаецца 6 кандыдатаў. Пяць зь іх – гэта кансэрватары, блізка зьвязаныя зь кіруючымі краінай аяталамі. Шосты, Хасан Рухані, гэта кандыдат памяркоўных асяродзьдзяў. Экспэрты не давалі яму вялікіх шанцаў і падкрэсьлівалі, што аяталы хочуць, каб прэзыдэнтам стала асоба, цалкам падпарадкаваная духоўным.

Тымчасам, паводле іранскага МУС, пасьля падліку часткі галасоў (12 мільёнаў) Рухані мае больш за 50% падтрымкі й калі такі ўзровень захаваецца, то ён пераможа яшчэ ў першым туры.

64-гадовы духоўны выконваў апошнімі гадамі шмат функцый. Праводзіў перамовы з Захадам у справе нуклеарнай праграмы Ірану, а падчас прэзыдэнцкай кампаніі абяцаў адлігу. “Я ствару ўрад мудрасьці й надзеі, які для дабра ісьлямскага Ірану ўваскрасіць эканоміку й мараль у грамадзтве й будзе весьці канструктыўны дыялёг са сьветам”, - казаў Рухані.

Пасьля таго як са сьпісу кандыдатаў былі выкрэсьленыя ўсе рэфармісты, то менавіта Хасан Рухані лічыўся за чалавека найбліжэйшага апазыцыянэрам.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт