Logo Polskiego Radia
Print

Балконінг: небясьпечная мода ў гішпанскіх гатэлях

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 29.06.2013 13:50
Цягам апошніх трох год у выніку балконінгу загінулі дзінаццаць турыстаў.

foto:
foto: Glow Images/East News

У гішпанскіх гатэлях пашыраецца небясьпечная мода скачкоў з балкону ў басэйн, так званы балконінг. Нягледзячы на забарону, сёлета ў шпіталі трапілі чатыры асобы. Дзьве зь іх у цяжкім стане.

Сэнс гульні – стаць на агароджу балкону й скочыць зь яе ў басэйн. Некаторыя сьмельчакі скачуць нават з 8 паверха. Аднак не ўсе трапляюць у ваду. Цягам апошніх трох год у выніку балконінгу загінулі дзінаццаць турыстаў, а тры асобы зламалі пазваночнік. Сёлета, нягледзячы на папярэджаньні, людзі працягваюць скакаць з балконаў.

У большасьці гатэляў, дзе пад балконамі ёсьць басэйны, былі павялічаныя агароджы, а кожны турыст атрымлівае адмысловую брашуру пра небясьпеку балконінгу. Некаторыя курорты ўвялі за балконінг штраф у памеры 750 эўра.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт