Logo Polskiego Radia
Print

Японія выдзеліць Украіне крэдыт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.03.2014 20:03
Японія вырашыла выдзеліць Украіне фінансавую дапамогу ў памеры 1,5 млрд. даляраў.

Японія вырашыла выдзеліць Украіне фінансавую дапамогу ў памеры 1,5 млрд. даляраў. Пра гэта прэм'ер-міністар Японіі Сандза Абэ заявіў у Гаазе падчас саміту па ядзернай бясьпецы. Токіа акажа эканамічную падтрымку Ўкраіне пры ўмове, што паміж Кіевам і МВФ будуць дасягнуты дамоўленасьці аб правядзеньні неабходных рэформаў.
З 1,5 млрд. даляраў крэдыту, якія Японія гатовая выдзеліць Украіне, 1,1 млрд. будуць прадастаўлены па нізкай працэнтнай стаўцы.
Нагадаем, 17 сакавіка Японія заявіла аб непрызнаньні рэфрэндуму, праведзенага ў Крыме. Таксама з-за Крыму Японія замарозіла перамовы з Масквой па спрашчэньні візавага рэжыму.

рбк-украіна/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт