Logo Polskiego Radia
Print

Украінская лётчыца знаходзіцца ў расейскім СІЗА

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 09.07.2014 11:12
Украінскае Міністэрства замежных справаў выказала рашучы пратэст супраць дзеяньняў Расеі.
Фота: nvua.netФота: nvua.net

Надзея Саўчанка – пілёт, затрыманая прарасейскімі сэпаратыстамі пад Славянскам, апынулася ў расейскім сьледчым ізалятары. Паводле зьвестак СМІ, улады Расеі абвінавачваюць жанчыну ў забойстве расейскіх журналістаў.

Два тыдні таму жанчыну затрымалі прарасейскяі баевікі на тэрыторыі Ўкраіны. У інтэрнэце было апублікаванае відэа, у якім пілёт кажа пра свае патрыятычныя погляды. Цяпер, як высьветліў украінскі канал 1+1, расейскія ўлады трымаюць Надзею Саўчанку ў сьледчым ізалятары ў Варонежы. Яе справай займаецца адвакат Мікалай Шульжэнка.

Украінскае Міністэрства замежных справаў выказала рашучы пратэст супраць дзеяньняў Расеі. Выкраданьне пілёта – гэта чарговы доказ супрацоўніцтва баевікоў з Данбасу з расейскімі ўладамі. Было парушанае ня толькі міжнароднае права, але й элемэнтарныя прынцыпы маралі – гаворыцца ў заяве.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт