Logo Polskiego Radia
Print

ААН расьсьледуе паведамленьні аб пахаваньнях пад Данецкам

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 26.09.2014 16:12
24 верасьня факт пахаваньняў у шахце «Камунарскай» пацьвердзілі супрацоўнікі місіі АБСЭ.
Glow Images/East News


Маніторынгавая місія Ўпраўленьня вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) ва Ўкраіне вырашыла правесьці расьсьледаваньне паведамленьняў аб масавых пахаваньнях пад Данецкам. Пра гэта паведамляе ИТАР-ТАСС са спасылкай на прэс-сакратара УВКПЧ Равіна Шамдасані.

«Няяснымі застаюцца вялікая колькасьць пытаньняў - хто адказны за гэта, колькі дакладна целаў. Нашая каманда плянуе правесьці расьсьледаваньне», - заявіла Шамдасані.

Прэм'ер-міністар самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) Аляксандар Захарчанка заявіў, што каля 40 целаў мірных жыхароў былі знойдзеныя ў трох брацкіх магілах пад Данецкам. Паводле яго слоў, дакладная колькасьць брацкіх магіл пакуль невядомая. У адным з трох знойдзеных пахаваньняў ляжаць целы мірных жыхароў, а ў двух іншых - целы палонных апалчэнцаў і ўкраінскіх салдат.

24 верасьня факт пахаваньняў у шахце «Камунарскай» каля пасёлка Ніжняя Крынка пацьвердзілі супрацоўнікі місіі АБСЭ.

эб/lenta.ru

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт