Logo Polskiego Radia
Print

Улады Фінляндыі запатрабуюць ад Расеі тлумачэньняў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.10.2014 10:49
Расейскі карабель перашкаджаў у працы фінскіх навукоўцаў на Балтыцы.
Cудна ArandaCудна Aranda

Улады Фінляндыі запатрабуюць ад Расеі тлумачэньняў з нагоды перашкодаў расейскімі баявымі караблямі працы фінскага навуковага судна ў Балтыйскім моры. Пра гэта паведамляе тэлеканал Yle са спасылкай на міністра абароны Фінляндыі Карла Хаглунда.

Як адзначыў міністар, Фінляндыя павінна высьветліць матывы дзеяньняў расейскіх вайскоўцаў.

Аб інцыдэнтах з удзелам навукова-дасьледчага судна «Аранда» (Aranda) у міжнародных водах паведаміў у суботу Цэнтр навакольнага асяродзьдзя Фінляндыі. Як сьцьвярджалася, расейскія баявыя караблі перашкаджалі судну, на борце якога знаходзіліся дасьледчыкі гідраметэаралагічнага інстытута Швэцыі, узяць пробы паблізу швэдзкага вострава Готланд.

Першы інцыдэнт, як заявілі эколягі, адбыўся 2 жніўня, калі расейскія ваенныя маракі двойчы запатрабавалі ад фінскага экіпажа зьмяніць курс. 2 верасьня, па сьцьвярджэньні Цэнтра аховы навакольнага асяродзьдзя, да судна некалькі разоў набліжаўся расейскі верталёт, а затым да яго на гранічна блізкую адлегласьць падышоў баявы карабель ВМФ Расеі.

Фінскі экіпаж і швэдзкія дасьледчыкі палічылі, што дзеяньні расейскіх маракоў пагражалі іх бясьпецы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт