Logo Polskiego Radia
Print

1 студзеня Летува пераходзіць на эўра

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 30.12.2014 15:58
Па прагнозах Эўрапейскай Камісіі, у 2015 годзе Летува павінна стаць другой пасьля Ірляндыі эканомікай паводле хуткасьці росту ва ўсім ЭЗ.
en.wikipedia.org


1 студзеня Летува стане 19 дзяржавай эўразоны і апошняй з Балтыйскіх краін, якая ўвядзе ў абарачэньне супольную эўрапейскую валюту.

Навагодняя ноч для Летувы, акрамя звыклага сьвяткаваньня, стане таксама разьвітаньнем зь летувіскім літам, які быў у звароце апошнія 21 год і ў міжваенны час. Летува ўваходзіць у Эўразону ў значна лепшым стане, чым была яшчэ некалькі гадоў таму, аднак яна працягвае змагацца са значнымі эканамічнымі цяжкасьцямі.

Летувісы ўпэўненыя, што ад ўступленьня ў эўразону яны толькі выйграюць, гэтак жа, як 18 краін эўразоны атрымаюцькарысьць ад прыняцьця новага сябра. Пасьля таго, як Летува справіцца з крызысам, улада ў Вільні плянуе прыступіць да ажыўленьня эканамічнага росту ў рамках эўразоны, павелічэньня канкурэнтаздольнасьці і абароны фінансавай стабільнасьці.

Аднак, гэта не азначае, што ў грамадзтве няма боязі, зьвязанай з увядзеньнем адзінай валюты. Большасьць апытаных далей лічыць, што эўра адмоўна адаб'ецца на эканоміцы краіны. Па апошніх дадзеных, супраць эўра выступае 49% анкетаваных, за — 47%.

эб

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт