Logo Polskiego Radia
Print

Польшча будуе шчыт супраць расейскіх “Іскандэраў”

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 14.01.2015 13:07
Варшава таксама зацікаўлена ў стварэньні базы NATO.
polska-zbrojna.pl

Польшча будуе сыстэму супрацьпаветранай абароны, якая павінна абараніць краіну ад расейскіх “Іскандэраў”. Пра гэта ідзе размова ў інтэрвію, якое даў газэце Rzeczpospolita генэрал Лех Маеўскі, кіраўнік спалучанага камандаваньня радоў войскаў Польшчы.

Расейская прэса паведамляе, што ў Калінінградзкай вобласьці былі разьмешчаныя тактычныя ракеты “Іскандэр”. Польшча, у сваю чаргу, прыступіла да стварэньня сыстэмы супрацьпаветранай абароны. У гэтую сыстэму ўваходзяць радыёлякацыйныя станцыі, станцыі радыёэлектроннай барацьбы, баявыя самалёты. У бліжэйшы час у яе будуць уключаныя сучасныя комплексы СПА, здольныя зьнішчаць самалёты й ракеты праціўніка - заявіў генэрал Маеўскі.

З-за канфлікту ва Ўкраіне польская армія інтэнсыфікавала трэніроўкі. У краіне прайшлі 35 міжнародных вучэньняў, у якіх узялі дзел 7 тысячаў замежных жаўнераў. У 2015 годзе вучэньняў будзе на траціну больш.

Генэрал Маеўскі выказаўся наконт пэрспэктываў стварэньня ў Польшчы базы NATO. “Мы даведаемся, ці рэальна гэта, на саміце Альянсу ў Варшаве ў 2016 годзе. Рашэньне будзе залежаць ад разьвіцьця міжнароднай сытуацыі, у тым ліку стасункаў NATO з Расеяй. Польшча зацікаўлена ў стварэньні такой базы”, - заявіў генэрал.

Rzeczpospolita/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт