Logo Polskiego Radia
Print

Латвія выкупляе ў грамадзян ўчасткі зямлі на мяжы з Расіяй

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 16.02.2015 11:15
Усяго ўрад Латвіі выкупіць некалькі сотняў зямельных участкаў і ўмацуе іх.

На фоне напружаных адносінаў з Расеяй і дзеяньняў прарасейскіх баевікоў на ўсходзе Ўкраіны, урад Латвіі вырашыў у тэрміновым парадку выкупіць у грамадзян і ўмацаваць землі на мяжы з РФ.

Пра гэта заявіла прадстаўнік Агенцтва дзяржаўнага забесьпячэньня Латвіі Іева Рэкшня.

"Рыга плянуе стварыць 12-мэтровую умацаваную памежную паласу знешняй мяжы ЭЗ. Выплаты уладальнікам першых 111 участкаў складуць 76 тысяч, а на ўладкаваньне памежнай паласы дадаткова вылучаецца 14 млн. 500 тысяч эўра." - заявіла Іева Рэкшня.

Па словах чыноўніцы, купля зямлі не ўяўляе складанасьцяў - у гэтай мясцовасьці яна недарагая, складанасьць уяўляе толькі пошук яе ўладальнікаў, паколькі многія гаспадары запушчаных участкаў памерлі, а нашчадкі не перааформілі зямлю на сваё імя.

дг

tags: Латвія
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт