Logo Polskiego Radia
Print

У Вашынгтоне легалізавалі марыхуану

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.02.2015 19:57
У сталіцы ЗША Вашынгтоне дазволілі захоўваньне марыхуаны ў невялікай колькасьці.

foto:
foto: wikipedia

У сталіцы ЗША - Вашынгтоне, акруга Калюмбія, дазволілі захоўваньне марыхуаны ў невялікай колькасьці. Зараз людзям, якія ўжываюць канабіс у рэкрэацыйных мэтах, гэта значыць для атрыманьня задавальненьня або аднаўленьня нармальнага самаадчуваньня, больш не пагражае крымінальны перасьлед.
Частковая легалізацыя марыхуаны ў Вашынгтоне азначае, што жыхары горада й турысты старэйшыя за 21 год могуць захоўваць да 56 грамаў наркотыку, а таксама вырошчваць у сябе дома невялікую колькасьць марыхуаны. Пры гэтым купля наркотыку, а таксама яго продаж і курэньне ў грамадзкіх месцах па-ранейшаму застаюцца пад забаронай.
У штатах Аляска, Каларада й Вашынгтон раней таксама часткова легалізавалі ўжываньне марыхуаны. Яшчэ ў 21 штаце ўжо дазволена або неўзабаве плянуецца дазволіць выкарыстаньне гэтага наркотыку ў мэдыцынскіх мэтах. Пры гэтым на фэдэральнай узроўні захоўваньне й курэньне канабіса застаецца па-за законам.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт