Logo Polskiego Radia
Print

ААН: 5 млн чалавек ва Ўкраіне патрабуе гуманітарнай дапамогі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.02.2015 12:10
“На тэрыторыі, акупаванай сэпаратыстамі, пануе сапраўдны гуманітарны крызыс”, - сьцьвярджае ААН.
foto: PAP/EPA/Vladimir Vladimirovfoto: PAP/EPA/Vladimir Vladimirov

“На тэрыторыі, акупаванай сэпаратыстамі, пануе сапраўдны гуманітарны крызыс”, - сьцьвердзіў каардынатар дапамогі ААН для Ўкраіны Нэль Уолкер. Арганізацыя ацэньвае, што тэрміновай дапамогі патрабуе амаль 5 млн чалавек.

Гэта тычыцца 4,7 млн чалавек ва ўсходняй Украіне й 300 тысяч чалавек, якія ўцяклі з акупаваных земляў у іншыя рэгіёны.

Уолкер прасіў у пятніцу ў Брусэлі 316 мільёнаў даляраў дапамогі для Ўкраіны. “Мы спадзяемся, што стрыманьне зброі дазволіць нам паставіць так вельмі патрэбную гуманітарную дапамогу”.

Нэль Уолкер пералічыў, што неабходна збудаваць часовае жыльлё, даставіць мэдычную й санітарную дапамогу, ваду. Акрамя таго людзям надзвычай патрэбныя лекі.

Раней высланьніца АБСЭ ва Ўкраіну Хайдзі Тальявіні паінфармавала Раду бясьпекі ААН, што калі пацьвердзіцца інфармацыя аб спыненьні ваенных дзеяньняў, то прыярытэтам стане пастаўка гуманітарнай дапамогі мірным жыхарам.

ав

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт