Logo Polskiego Radia
Print

Саудаўская Арабія адкрыта абвінаваціла Маскву ў сырыйскай вайне

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 30.03.2015 10:41
Пуцін заклікаў вырашыць канфлікт у Емэне "мірнымі мэтадамі, без зьнешняга ўмяшаньня".
źr.: Wikipedia/CC

29 сакавіка міністр замежных спраў Саудаўскай Арабіі прынц Сауд аль-Фэйсал раскрытыкаваў заклік прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна вырашыць канфлікт у Емэне "без зьнешняга ўмяшаньня", паведамляе Reuters.

Ліст Пуціна да лідараў арабскіх дзяржаў, у якім кіраўнік расейскай дзяржавы заклікае вырашыць канфлікт "мірнымі мэтадамі, без зьнешняга ўмяшаньня", быў зачытаны на саміце Лігі арабскіх дзяржаў у Эгіпце.

Пасьля гэтага аль-Фэйсал сказаў, што Пуцін "кажа аб праблемах на Блізкім Усходзе так, як быццам Расея не ўплывае на гэтыя праблемы". Ён адзначыў, што расейскія ўлады "кажуць пра трагедыю ў Сырыі, у той час як самі зьяўляюцца часткай гэтых трагедый, узбройваючы сырыйскі рэжым для барацьбы з уласным народам".

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт