Logo Polskiego Radia
Print

У Эгіпце пакараюць сьмерцю 11 футбольных хуліганаў

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 21.04.2015 16:15
Вынесены сьмяротны прысуд 11 футбольным хуліганам, якія ўдзельнічалі ў масавай бойцы на стадыёне ў Порт-Саідзе ў лютым 2012 году.

/

У Эгіпце вынесены сьмяротны прысуд 11 футбольным хуліганам, якія ўдзельнічалі ў масавай бойцы на стадыёне ў Порт-Саідзе ў лютым 2012 году. Канчатковы вэрдыкт павінен агучыць 30 траўня вярхоўны муфты Эгіпту Шаўкі Алам.

Пазьней суд абвесьціць рашэньне датычна яшчэ 63 фігурантаў гэтай справы. Сярод абвінавачаных таксама 9 прадстаўнікоў сілавых структур.

Інцыдэнт адбыўся на футбольным стадыёне ў Порт-Саідзе ў лютым 2012 году. Тады заўзятары выбеглі на поле і пачалі зьбіваць футбалістаў каірскага клюбу «Аль-Ахлі», якія прайгралі камандзе «Аль-Масры». У выніку масавай бойкі і даўкі загінулі 74 фанаты з Каіру, больш за тысячу заўзятараў атрымалі калецтва.

Падчас здарэньня на стадыёне знаходзіліся 500 спэцназаўцаў, аднак паліцыя не спрабавала спыніць бойку. Гэтыя падзеі справакавалі масавыя пратэсты ў Каіры, Ісмаіліі і Суэцы: у гэтыя гарады ўвайшлі падразьдзяленьні арміі Эгіпту, а ўлады ўвялі камэнданцкую гадзіну.

эб/ lenta.ru

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт