Logo Polskiego Radia
Print

У Летуве хочуць апублікаваць імёны інфарматараў КГБ

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 04.05.2015 14:00
Па законе грыф" сакрэтна "дзейнічае 15 гадоў.

Кіруючая ў Летуве кааліцыя абмяркоўвае магчымасьць апублікаваньня прозьвішчаў тых, хто прызнаўся ў сваім таемным супрацоўніцтве з савецкай дзяржбясьпекай.

"Мы абмеркавалі пытаньне аб рассакрэчваньні (прозьвішчаў) людзей, якія супрацоўнічалі з КДБ, таму што прайшло ўжо 15 гадоў, магчыма ўжо прыйшоў час больш не працягваць грыф сакрэтнасьці й дазволіць грамадзкасьці азнаёміцца" - сказаў прэм'ер Альгірдас Буткявічус журналістам пасьля апошняга пасяджэньня палітрады кіруючай кааліцыі.

Паводле старшыні парлямэнцкага Камітэта па нацыянальнай бясьпецы й абароне, прадстаўніка Партыі працы Артураса Паўлаўскаса, у гэтым годзе мінае грыф "сакрэтна" для спраў тых, хто прызнаўся ў супрацоўніцтве з КДБ, і Камісіі па каардынаваньні абароны таямніц трэба будзе вырашыць, ці падоўжыць тэрмін дзеяньня гэтага грыфа.

Гаворка пра больш як 1,5 тыс. справаў. У 2009 годзе яны былі перададзеныя ў Цэнтр дасьледаваньня генацыду й супраціву жыхароў Летувы. Па законе грыф" сакрэтна "дзейнічае 15 гадоў.

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт