Logo Polskiego Radia
Print

У Чорным моры праходзяць сумесныя вучэньні ўкраінскіх і амэрыканскіх ВМС

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 02.06.2015 11:31
У Чорным моры праходзяць двухдзённыя сумесныя вучэньні ракетнага эсьмінца ЗША USS Ross і флягмана ВМС Украіны фрэгата "Гетьман Сагайдачный".

Сумесныя вучэньні, што пачаліся 1 чэрвеня, праводзяцца з мэтай "пераканаць саюзнікаў па NATO і рэгіянальных партнэраў ЗША ў гатоўнасьці працаваць у цесным кантакце з імі для павышэньня марской бясьпекі й стабільнасьці ў рэгіёне", - гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні Шостага флоту ВМС ЗША.

"Супрацоўніцтва з нашымі партнэрамі ў Чорным моры спрыяе ўмацаваньню рэгіянальнай дасьведчанасьці. Ваенна-марскія вучэньняі з такімі партнэрамі, як Украіна, дазваляюць павялічыць нашы агульныя магчымасьці і ўзаемадзеяньне" - адзначыў капітан амэрыканскага эсьмінца Тэд Горман.

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт