Logo Polskiego Radia
Print

Пакістан: 450 ахвяр сьпёкі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.06.2015 15:00
У краіне не хапае электраэнэргіі й пачынае не хапаць вады.
PakistanPakistanWikipedia/CC

Больш за 450 чалавек памерла ў выніку моцнай сьпёкі, якая пануе апошнімі днямі ў цэлым Пакістане, галоўным чынам на поўдні краіны – паінфармавалі лякальныя СМІ. Колькасьць ахвяр удвая большая, чым учора.

Найбольш сьмяротных ахвяр у партовым гарадку Карачы, дзе тэмпэратура апошнімі днямі сягае 45 градусаў па Цэльсію. Большасьць ахвяр – гэта старэйшыя асобы, якія памерлі ад зьнясіленьня ці сонечнага ўдару. Пэрыяд сьпёкі супаў з сьвятым часам для мусульман – месяцам рамаданам, падчас якога многія вернікі посьцяць ад усходу да захаду сонца.

Не хапае электраэнэргіі й пачынае не хапаць вады – піша агенцтва AFP. Наступствы аварыі энэргетычных сетак адчуваюць мільёны пакістанцаў, якія пазбаўленыя кліматызацыі ці сьвятла. Гэта моцна адчуваецца таксама ў моргах, дзе цел прыбывае нягледзячы на адсутнасьць умоваў для іх захоўваньня.

У Пакістане па прычыне карупцыі й дрэннага ўпраўленьня нават у нармальных умовах адбываюцца васьмігадзінныя перапынкі ў пастаўках энэргіі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт