Logo Polskiego Radia
Print

Таджыкістан: за супрацу з баявікавамі будуць пазбаўляць грамадзянства

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 24.06.2015 15:23
Па дадзеных таджыцкіх спэцслужбаў, каля афганскай мяжы засяроджана каля 2 тыс. баявікоў.

Грамадзяне Таджыкістана, ваюючыя на тэрыторыі замежных дзяржаў на баку арганізацый, прызнаных тэрарыстычнымі, будуць пазбаўленыя грамадзянства.
Адпаведныя папраўкі, унесеныя таджыцкім урадам у законапраект "Аб грамадзянстве" былі аднагалосна падтрыманы дэпутатамі нацыянальнага парлямэнта краіны.

Аб сур'ёзнай пагрозе з боку ўзброеных груп, якія складаюцца з ураджэнцаў дзяржаў Цэнтральнай Азіі, заявіў на мінулым тыдні памочнік таджыцкага прэзыдэнта па пытаньнях бясьпекі.

Па дадзеных таджыцкіх спэцслужбаў, каля афганскай прымежнай зоны засяроджана на сёньняшні дзень каля 2 тыс. баевікоў руху Талібан і тэрарыстаў джыхадысцкай групоўкі "Іслямская дзяржава".

Раней стала вядома, што былы камандзір спэцыяльнага падразьдзяленьня МУС Таджыкістана Гулмурод Халіма далучыўся да баявікоў "Іслямскай дзяржавы".

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт