Logo Polskiego Radia
Print

Гішпанскія вёскі на продаж

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 03.08.2015 17:15
У Гішпаніі можна купіць апусьцелую вёску таньней, чым кватэру ў горадзе.
Катало́ніяКатало́ніяFacebook


Купляць вёскі заклікаюць ўлады апусьцелых рэгіёнаў - Галіцыі, Астурыі і Каталёніі. Яны таксама прапануюць арэнду дамоў па сымбалічным кошце.

Больш за 3,5 тыс. гішпанскіх вёсак стаяць пустыя. На продаж выстаўлена 1500 зь іх. Самая танная - 60 тыс. эўра, самыя дарагія - па некалькі мільёнаў. Каб стымуляваць куплю, мясцовыя органы ўлады абяцаюць дапамагчы ў афармленьні дакумэнтаў і рамонце, бо закінутыя дамы пераважна патрабуюць капітальнага рамонту. У шматлікія вёскі неабходна падвесьці электрычнасьць і ваду.

Некаторыя купляюць іх, каб там пасяліцца і жыць, іншыя хочуць здаваць дамы турыстам, а ёсьць і такія, хто зьбіраецца прыязджаць на вёску на адпачынак і ў выходныя.

эб

tags: вёскa
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт