Logo Polskiego Radia
Print

Украіна пабудуе "Марскую сьцяну" сумесна з ЗША

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 08.09.2015 10:18
Кіеў пры дапамозе амэрыканскіх тэхналёгій мае намер стварыць сыстэму кантролю за марскімі акваторыямі.

Паводле першага намесьніка кіраўніка Дзяржпагранслужбы Васіля Сэрвацюка, служба разглядае актуальнасьць пагроз у Азоўскім моры й на іншых марскіх участках, таму мае намер стварыць праект "Марская сьцяна". Пры распрацоўцы асаблівая ўвага будзе надавацца сыстэмам раньняга выяўленьня пагроз. Для гэтых мэтаў вывучаецца досьвед украінскіх і замежных пастаўшчыкоў сыстэмы назіраньня.

У прыватнасьці, Дзяржпагранслужба разглядае варыянт выкарыстаньня амэрыканскіх тэхналёгій. Да рэалізацыі праекта Украіна прыцягне амэрыканскую кампанію AERO CRAFT.

Нагадаем, што ва Ўкраіне ўжо быў праект пад назвай "Сьцяна", які пазьней быў перайменаваны ў "Эўрапейскі вал". Гаворка ідзе пра будаўніцтва ўмацаваньняў на мяжы з Расеяй. На рэалізацыю праекта Кіеў плянуе выдаткаваць за тры гады 200 мільёнаў даляраў.

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт