Logo Polskiego Radia
Print

У Каталёніі абіраюць парлямэнт

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.09.2015 14:00
Прыхільнікі незалежнасьці Каталёніі кажуць, што гэта першы крок да аддзяленьня ад Гішпаніі.
Катало́ніяКатало́ніяFacebook

Выбары ў парлямэнт Каталёніі стартавалі ў нядзелю раніцай. У галасаваньні могуць прыняць больш за 5,5 жыхароў гэтага аўтаномнай супольнасьці.

Прыхільнікі незалежнасьці Каталёніі ад Гішпаніі раней папярэдзілі, што атрыманьне абсалютнай большасьці ў парлямэнце стане для іх першым крокам на шляху да аддзяленьня ад Гішпаніі. Згодна з разьлікамі сэпаратыстаў, Каталёнія павінна стаць незалежнай да 2017 года.

У Мадрыдзе, са свайго боку, заяўляюць, што гаворка ідзе аб звычайных выбарах у парлямэнт Каталёніі, якія ніяк ня могуць прывесьці да незалежнасьці гэтай супольнасьці.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт