Logo Polskiego Radia
Print

Прэм’ер Вугоршчыны заклікае ЭЗ не ўпускаць мігрантаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.10.2015 16:06
Ён дадаў, калі ЭЗ ня зьменіць сваёй палітыкі, то Эўропу чакае палітычны крызыс.
Victor OrbanVictor OrbanEPA/Patrick Seeger

Прэм’ер Вугоршчыны заклікаў лідараў эўрапейскіх краін зьмяніць міграцыйную палітыку. Паводле Віктара Орбана, у гэтай справе неабходна ўзяць пад увагу голас грамадзян.

“Эўрапейскія лідары ня маюць права ўпускаць сотні тысяч мігрантаў у Эўразьвяз, амаль ні як іх не кантралюючы”, - сказаў прэм’ер Вугоршчыны ў інтэрвію дзяржаўнай тэлевізіі M1.

Як дадаў, калі ЭЗ ня зьменіць сваёй палітыкі, то Эўропу чакае палітычны крызыс, які будзе пагрозай дэмакратыі. Орбан казаў, што будова агароджы на мяжы з Вугоршчынай павінна была стрымаць наплыў мігрантаў, а не прычыніцца да таго, што яны накіруюцца ў Нямеччыну іншым шляхам. Ён зьвярнуўся да балканскіх краін, каб яны высылалі мігрантаў назад, а не кіравалі іх у Аўстрыю ці Нямеччыну.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт