Logo Polskiego Radia
Print

Прастытуткі для інвалідаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.11.2015 18:03
У Чэхіі прапануюць карыстацца паслугамі абучаных «асыстэнтак».
pixabay.com

Сэксуальныя асыстэнткі людзей з абмежаванымі магчымасьцямі – гэта новая легальная паслуга, якая будзе даступная ў Чэхіі. За яе трэба будзе заплаціць. Арганізацыя «Прыемнасьць без рызыкі» ў супрацы з Міністэрствам унутраных спраў абучыла першых прастытутак.

Жанчыны, якія будуць абслугоўваць інвалідаў, падпісалі спэцыяльныя дакумэнты на аказаньне такіх паслуг. Акрамя задавальненьня сэксуальных патрэб, асыстэнткі падрыхтаваныя, між іншым, у галіне адукацыі на тэму кантрацэпцыі й падрыхтаваныя да размоваў пра сэксуальную арыентацыю.

«Існуюць два віды дапамогі. Адным зь іх зьяўляецца кансультацыя й парады, без дотыку. Другой магчымасьцю зьяўляецца сэксуальны стасунак. Цяпер у нас ёсьць пяць кваліфікаваных прастытутак, якія добраахвотна пагадзіліся на працу», – патлумачылі ў арганізацыі «Прыемнасьць без рызыкі».

Кошт адной паслугі складае прыкладна 50 даляраў. У будучыні арганізацыя плянуе працаўладкаваньне мужчын, якія задавальнялі б сэксуальныя патрэбы жанчын-інвалідаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт