Logo Polskiego Radia
Print

Крым надалей без электраэнэргіі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.11.2015 16:29
Рамонт ліній электраперадач блякуюць татары.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0

На Крыме завастраецца сытуацыя. У суботу невядомыя падарвалі слупы лініяў электраперадач у Хэрсонскай вобласьці. Дагэтуль невядома, хто гэта зрабіў. На Крыме абвешчана надзвычайнае становішча да часу, пакуль на паўвыспу ня будзе вернутая электраэнэргія. 80% энэргіі на Крыме паходзіць з Украіны.

Супраць рамонту ліній электраперадач выступаюць крымскія татары, якія не пагаджаюцца з расейскай акупацыяй.

Лідар крымскіх татар Мустафа Джэмілеў, дэпутат украінскага парлямэнту, паінфармаваў, што татары дазволяць рамонтным брыгадам працаваць пры ўмове, што расейцы выпусьцяць з арыштаў татарскіх і ўкраінскіх дзеячаў, перасьледваных па палітычных матывах. Адначасова Джэмілеў адзначыў, што татары дазволяць адрамантаваць лініі, якія перасылаюць энэргію ў Хэрсонскую вобласьць.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт