Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ прапануе Турцыі грошы за вырашэньне крызысу

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 29.11.2015 14:23
У Брусэлі пачаўся саміт, прысьвечаны праблеме ўцекачоў.
pixabay.com

Эўрапейскі Зьвяз бачыць у Турцыі крыніцу вырашэньня праблем Эўропы з уцекачамі. І гэтаму пытаньню прысьвечана сустрэча ў вярхах паміж Турцыяй ды ЭЗ.

Узамен за дапамогу Эўрапейскі Зьвяз прапануе Турцыі між іншым грошы. Фінансавая падтрымка патрэбная Турцыі, паколькі яна, у параўнаньні з Лібанам або Ярданіяй, на многа больш сродкаў прызначае на ўтрыманьне імігрантаў. Мясцовыя лягеры для ўцекачоў амаль поўнасьцю фінансуе турэцкі ўрад.

Эўрапейскі Зьвяз прапануе таксама, што калі Анкара дапаможа яму вырашыць праблему ўцекачоў, то, акрамя грошай, Турцыя можа разьлічваць на паскарэньне перамоваў пра адмену візаў і вяртаньне да перамоваў аб уступленьні Турцыі ў ЭЗ.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт