Logo Polskiego Radia
Print

ААН: за час канфлікту ў Данбасе загінулі больш за 9000 чалавек

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 09.12.2015 12:53
У дакладзе ААН гаворыцца, што мільёны жыхароў Данбаса застаюцца ў жахлівым становішчы.
Foto: pl.wikipedia.org/CC

Паводле ААН, з пачатку ўзброенага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны загінулі звыш 9 тысяч чалавек. Гэтая лічба ўключае ў сябе й вайскоўцаў, і ўдзельнікаў узброеных фарміраваньняў, і мірнае насельніцтва, перадае Бі-бі-сі.

У дакладзе агенцтва ААН па правах чалавека гаворыцца, што ў апошні час баявыя дзеяньні аціхлі, але мільёны жыхароў Данбаса застаюцца ў жахлівым становішчы.

Па дадзеных ААН, за пэрыяд з 16 жніўня па 15 лістапада гэтага года на ўсходзе Ўкраіны загінулі 47 мірных грамадзян, 131 чалавек атрымаў раненьні.

А ўсяго з пачатку канфлікту ў Данбасе ў красавіку 2014 там загінулі па меншай меры 9098 чалавек, а раненьні атрымалі 20 732 чалавека.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт