Logo Polskiego Radia
Print

У Кітаі бяруць аплату за чыстае паветра

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.12.2015 13:10
Адзін рэстаран вырашыў увесьці дадатковую плату за дыханьне - 15 цэнтаў.
foto:wiadomosci.dziennik.plfoto:wiadomosci.dziennik.pl

Чыстае паветра ў Кітаі стала камфортным таварам. Адзін рэстаран вырашыў увесьці дадатковую плату за дыханьне ім. Плата ў адзін юань, раўнавартасьць 15 цэнтаў, увёў рэстаран блізу Шанхая.

Усім кліентам далічаюць да чэка адзін юань. Такім чынам уладальнікі стараюцца кампэнсаваць кошт тэхнікі для ачышчэньня паветра, якая ў сувязі са смогам у Кітаі карыстаецца ўсё большай папулярнасьцю. Справа разьяднала інтэрнаўтаў, а ў выніку зацікаўленасьці СМІ пытаньнем зацікавіліся таксама ўлады.

Мясцовыя ўлады вырашылі, што паветра зьяўляецца натуральнай каштоўнасьцю чалавецтва, а рэстаран абавязаны забясьпечыць чыстае асяродзьдзе, у тым ліку і паветра. Уладальнікі атрымалі загад спыніць пабор дадатковай аплаты за дыханьне чыстым паветрам у рэстаране.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт