Logo Polskiego Radia
Print

У Нямеччыне адкрыты першы цэнтар для ўцекачоў-геяў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.02.2016 18:12
У агульных цэнтрах уцекачы адчуваюць сябе ў небясьпецы й падвяргаюцца агрэсіі.
Сьцяг ЛГБТ-асяродзьдзяСьцяг ЛГБТ-асяродзьдзяpixabay.com/Public Domain CC0

У нямецкім Нюрнбэргу грамадзкая арганізацыя «Fliederlich» адкрыла першы цэнтар для ўцекачоў-геяў. Цэнтар невялікі: у ім усяго восем месцаў. Неўзабаве наступны – намнога большы, бо на 125 месцаў – будзе адкрыты ў Бэрліне.

Як паведамляе польскае тэлебачаньне «Republika», установа была адкрытая пасьля шматлікіх заяваў ад геяў-уцекачоў, якія скардзіліся на тое, што ў агульных цэнтрах яны адчуваюць сябе ў небясьпецы й падвяргаюцца агрэсіі. Неўзабаве ў нюрнбэрскую ўстанову пераедуць чатыры пастаяльцы: уцекачы з Ірану, Іраку, Сырыі й Эфіопіі.

У большасьці мусульманскіх краін гомасэксуальнасьць караецца турмой альбо публічнай поркай, у некаторых – сьмяротным пакараньнем.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт