Logo Polskiego Radia
Print

Францыя выплаціць кампэнсацыі жыхарам Францускай Палінэзіі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.02.2016 10:34
Справа датычыцца атамных выпрабаваньняў, якія французы праводзілі 30 гадоў таму ў рэгіёне Францускай Палінэзіі.
Атол Муруроа, здымак са спадарожніка NASA Атол Муруроа, здымак са спадарожніка NASA foto: commons.wikimedia.org/Public Domain

Францыя выплаціць кампэнсацыі жыхарам Францускай Палінэзіі, якія пацярпелі ў выніку атамных выпрабаваньняў. З такой заявай выступіў прэзыдэнт Франсуа Алянд, які знаходзіцца з візытам у гэтым рэгіёне Ціхага акіяна.

Справа датычыцца атамных выпрабаваньняў, якія французы праводзілі 30 гадоў таму ў рэгіёне Францускай Палінэзіі.

На атолах Муруроа і Фангатауфа былі праведзеныя амаль 200 выпрабаваньняў. Апошняе зь іх адбылося 20 гадоў назад, аднак наступствы адчуваюцца па сёньняшні дзень.

Франсуа Алянд, які наведаў сталіцу Таіці Папээтэ, сказаў, што францускі атамны арсэнал паўстаў дзякуючы выпрабаваньням, праведзеным у Францускай Палінэзіі.

Паводле яго слоў, менавіта таму Францыя павінна кампэнсаваць наступствы гэтых выпрабаваньняў.

Кожны год на атолах зьяўляецца паўтысячы новых захворваньняў пухлінай. Многа дзяцей нараджаецца хворымі. Жыхары Палінэзіі чакаюць ня толькі кампэнсацый, а таксама прабачэньняў ад францускіх уладаў.

яс

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт