Памёр Ганс-Дзітрых Геншэр
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
02.04.2016 10:35
Былому міністру замежных спраў ФРГ было 89 гадоў.
Ганс-Дзітрых Геншэр, 2014 годcommons.wikimedia.org/Ralf Roletschek/CC BY-SA 3.0
Ганс-Дзітрых Геншэр памёр ад сардэчна-сасудзістай недастатковасьці. Былому міністру замежных спраў ФРГ было 89 гадоў.
Геншэр займаў пасаду міністра замежных спраў краіны з 1974 па 1992 год. Ён быў адным з палітыкаў, якія зрабілі вялізны ўнёсак ва ўзьяднаньне Нямеччыны.
На пасадзе кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства Геншэр праводзіў палітыку разрадкі ў адносінах з Савецкім Саюзам.
вс