Logo Polskiego Radia
Print

Ва ўкраінскім Луцку будзе вуліца імя Валерыі Навадворскай

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.05.2016 09:21
Раней вуліца ў адміністрацыйным цэнтры Валынскай вобласьці насіла імя Ванды Васілеўскай.
Валерыя Навадворская ў 2010 годзе Валерыя Навадворская ў 2010 годзе commons.wikimedia.org/ПОКА ТУТ/CC BY-SA 4.0

У адміністрацыйным цэнтры Валынскай вобласці Ўкраіны горадзе Луцку вуліца імя Ванды Васілеўскай будзе перайменаваная ў гонар расейскай апазыцыйнай актывісткі Валерыі Навадворскай.

Распараджэньне аб перайменаваньні выдаў старшыня Валынскай аблдзяржадміністрацыі Ўладзімір Гунчык.

З красавіка мінулага года ў краіне пераназываюць вуліцы й нават гарады, названыя ў гонар савецкіх лідараў. Гэта робіцца ў рамках закона "Аб асуджэньні камуністычнага й нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў ва Ўкраіне й забароне іх сымболікі", прынятага Вярхоўнай Радай у красавіку 2015 года.

У сувязі з гэтым законам у адным з сёлаў Закарпацкай вобласьці зьявілася вуліца, названая ў гонар удзельніка групы “the Beatles” Джона Ленана. Раней вуліца называлася ў гонар Уладзіміра Леніна.

Яшчэ ў адным сяле гэтага ж рэгіёну зьявілася плошча Эндзі Уорхала, названая ў гонар заснавальніка поп-арту. Раней гэтая плошча называлася Кастрычніцкай.

Валерыя Навадворская памерла ў 2014 годзе ва ўзросьце 64 гадоў. Яна адстойвала лібэральныя палітычныя погляды, была праваабаронцай, аўтарам некалькіх кніг і журналістам.

Польская камуністка Ванда Васілеўская таксама была пісьменьніцай і журналісткай. Яна зьяўлялася прыхільніцай савецкай улады й тройчы атрымлівала Сталінскую прэмію.

korrespondent.net/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт