Logo Polskiego Radia
Print

Тэракт у аэрапорце Стамбула: загінулі 50 чалавек

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 29.06.2016 07:00
Прэм'ер Турцыі заявіў, што па ўсіх прыкметах, да тэракту датычная групоўка ІД.
EPA/SEDAT SUNA/PAP

У выніку атакі тэрарыстаў-сьмяротнікаў на аэрапорт імя Атацюрка ў Стамбуле загінулі 50 чалавек. Пра гэта, знаходзячыся на месцы трагедыі, паведаміў прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Ілдырым.

Паводле яго слоў, усё сьведчыць аб тым, што да нападу мае дачыненьне групоўка "Іслямская дзяржава" (ІД).

Прэм'ер таксама распавёў, што тэрарысты прыехалі ў аэрапорт на таксі, адкрылі бязладны агонь, а пасьля ўзарвалі сябе. Ілдырым паведаміў, што тэрарыстаў было трое. Інфармацыяй аб чацьвёртым зламысьніку, які нібыта схаваўся з месца злачынства, улады Турцыі не валодаюць, але не выключаюць падобнай магчымасьці.

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт