Logo Polskiego Radia
Print

Фінляндыя прызнана самай стабільнай краінай сьвету

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 29.06.2016 13:22
Самай нестабільнай дзяржавай ў 2016 годзе названа Самалі.
flickr.com/Sepi V

Некамэрцыйнае аб'яднаньне «Фонд міру» (ЗША) у аўторак апублікавала справаздачу за 2016 год, на падставе якой Фінляндыя названая самай стабільнай дзяржавай сярод 178 краін сьвету, паведамляе BNS.

Фондам міру і часопісам Foreign Policy складаецца рэйтынг недзеяздольнасьці дзяржаў. Ён закліканы ацаніць няздольнасьць уладаў кантраляваць цэласнасьць тэрыторыі, а таксама дэмаграфічную, палітычную й эканамічную сытуацыю ў краіне.

У адпаведнасьці з гэтым індэксам самай нестабільнай дзяржавай ў 2016 годзе названа Самалі, якая абыйшла «лідара» мінулага года, Паўднёвы Судан.

Самай стабільнай краінай, у адпаведнасьці з рэйтынгам, названа Фінляндыя, якая заняла 178 месца. На другім месцы па ўзроўні стабільнасьці Нарвэгія й на трэцім - Новая Зэляндыя.

дг

tags: эўропа
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт