Logo Polskiego Radia
Print

У Кітаі ўводзяць жорсткі кантроль за мабільнымі прыкладаннямі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 29.06.2016 17:03
Уліковыя запісы асоб, якія парушаюць заканадаўства Кітая, будуць прымусова закрывацца.
flickr.com/olle svensson

У Кітаі робяць больш жорсткімі кантроль над мабільнымі прыкладаннямі
Дзяржаўная канцылярыя па справах інтэрнэт-інфармацыі Кітая робіць больш жорсткімі кантроль за мабільнымі прыкладаньнямі. Распрацоўшчыкі абавязаныя будуць рэгістраваць карыстальнікаў прыкладаньняў пад сапраўднымі імёнамі й весьці маніторынг інфармацыі, якая разьмяшчаецца з дапамогай іх праграм.
Уліковыя запісы асоб, якія парушаюць заканадаўства Кітая, будуць прымусова закрывацца.
Распрацоўшчыкі таксама павінны будуць захоўваць інфармацыю аб актыўнасьці карыстальнікаў на працягу як мінімум 60 дзён. Уладальнікаў крам мабільных прыкладаньняў абавяжуць больш жорстка правяраць распрацоўшчыкаў, якія прадаюць праграмы на іх плятформах.
Новыя правілы ўступаюць у сілу з 1 жніўня гэтага года. На думку кітайскага ведамства, яны дапамогуць абараніць карыстальнікаў мабільнага інтэрнэту ў краіне ад пагроз тэрарызму, махлярства, парнаграфіі, распаўсюджваньня чутак і крадзяжы інфармацыі.
Да канца 2015 года ў Кітаі налічвалася за 688 мільёнаў інтэрнэт- карыстальнікаў, 620 мільёнаў зь якіх выходзілі ў сетку таксама й са сваіх смартфонаў. У кітайскіх крамах мабільных прыкладаньняў у цяперашні час прадаецца больш за 4 мільёны праграм.

Дзяржаўная канцылярыя па справах інтэрнэт-інфармацыі Кітая робіць больш жорсткімі кантроль за мабільнымі прыкладаньнямі.

Распрацоўшчыкі абавязаныя будуць рэгістраваць карыстальнікаў прыкладаньняў пад сапраўднымі імёнамі й весьці маніторынг інфармацыі, якая разьмяшчаецца з дапамогай іх праграм. Уліковыя запісы асоб, якія парушаюць заканадаўства Кітая, будуць прымусова закрывацца.

Распрацоўшчыкі таксама павінны будуць захоўваць інфармацыю аб актыўнасьці карыстальнікаў на працягу як мінімум 60 дзён. Уладальнікаў крам мабільных прыкладаньняў абавяжуць больш жорстка правяраць распрацоўшчыкаў, якія прадаюць праграмы на іх плятформах.

Новыя правілы ўступаюць у сілу з 1 жніўня гэтага года. На думку кітайскага ведамства, яны дапамогуць абараніць карыстальнікаў мабільнага інтэрнэту ў краіне ад пагроз тэрарызму, махлярства, парнаграфіі, распаўсюджваньня чутак і крадзяжы інфармацыі.

Да канца 2015 года ў Кітаі налічвалася за 688 мільёнаў інтэрнэт- карыстальнікаў, 620 мільёнаў зь якіх выходзілі ў сетку таксама й са сваіх смартфонаў. У кітайскіх крамах мабільных прыкладаньняў у цяперашні час прадаецца больш за 4 мільёны праграм.

дг

tags: Кітай
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт