Logo Polskiego Radia
Print

Пошук самалёту лініі Malaysia Airlines будзе спынены

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.07.2016 12:55
Дагэтуль пошук боінга каштаваў амаль 135 мільёнаў даляраў.
Чальцы сем'яў загінулых на борце самалёта трымаюць партрэты сваіх блізкіх.Чальцы сем'яў загінулых на борце самалёта трымаюць партрэты сваіх блізкіх.PAP/EPA/FAZRY ISMAIL

Калі зьніклы боінг МН370 лініі Malaysia Airlines ня будзе знойдзены на тэрыторыі, дзе цяпер вядзецца пошук, то апэрацыя будзе спыненая. У Куала Лумпур пра будучыню самай дарагой пошукавай апэрацыі размаўлялі прадстаўнікі Малайзіі, Кітая й Аўстраліі, якая кіруе гэтай працай.

Дагэтуль пошук боінга лініі Malaysia Airlines каштаваў амаль 135 мільёнаў даляраў. Пошук ідзе на дне акіяну на тэрыторыі 120 тысяч квадратных кілямэтраў. Апэрацыя павінна была закончыцца пад канец чэрвеня, але была крыху прадоўжаная з увагі на перапынкі ў сувязі з кепскім надвор’ем.

Пошук будзе спынены, калі самалёт ня будзе знойдзены ў паўднёвай частцы Індыйскага акіяну, дзе, як мяркуецца, машына завяршыла свой палёт. Акрамя гэтага, да публічнага ведама будзе прадстаўленая ўся сабраныя дагэтуль інфармацыя пра рэйс МН370.

Боінг МН370 зьнік 8 сакавіка 2014 году. На борце знаходзілася 239 чалавек.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт