Logo Polskiego Radia
Print

Ахвярамі стральбы ў Мюнхэне сталі 8 асобаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 23.07.2016 12:45
Выканаўцам нападу ў гандлёвым цэнтры быў 18-гадовы чалавек з двайным грамадзянствам Ірана й Нямеччыны.
PAP/EPA/KARL-JOSEF HILDENBRAND

У выніку стральбы ў гандлёвым цэнтры Olympia ў Мюнхэне загінула восем чалавек, а 21 асоба была параненая. Трое знаходзяцца ў цяжкім стане. Дзевятым забітым зьяўляецца сам выканаўца нападу – гэта 18-гадовы малады чалавек з двайным грамадзянствам Ірана й Нямеччыны. Ён жыў у Мюнхэне больш за два гады. Паліцыя дапускае, што ён дзейнічаў у адзіночку. Матыў нападу застаецца нявысьветленым. Яго выканаўца пакончыў жыцьцё самагубствам.

У Мюнхэне адмененае надзвычайнае становішча, уведзенае адразу пасьля нападу.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель склікала нараду сілавых міністэрстваў. Міністар унутраных справаў Нямеччыны Томас дэ Мэзьер спыніў свой візыт у ЗША і тэрмінова вярнуўся ў краіну.
IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт