Logo Polskiego Radia
Print

У Вялікабрытаніі падае дзелавая актыўнасьць

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 23.07.2016 16:34
Пасьля рэфэрэндуму, на якім большасьць брытанцаў прагаласавала за выхад з ЭЗ, наступіў рэзкі спад замоваў і закупак фірм.
photo: pixabay.com/Creative Commons CC0

Індэкс нацыянальнай асацыяцыі мэнэджэраў з галіны закупак (Purchasing Managers Index) сьведчыць пра падзеньне дзелавой актыўнасьці ў Вялікабрытаніі. Індэкс вылічваецца на падставе апытаньняў прадпрымальнікаў і аналізу іх замоваў, складзкіх запасаў, закупак і працаўладкаваньня.

Як зазначае адзін са складальнікаў індэксу, галоўны эканаміст фінансавай кампаніі IHS Markit Крыс Ўільямсан (Chris Williamson), брытанская эканоміка скарачаецца хутчэй, чым гэта было ў пікавым моманце глябальнага фінансавага крызысу. «У адрозьненьне ад таго, цяперашні крызыс мае ўнутраныя прычыны», – заявіў брытанскі эканаміст.

Індэкс PMI паказаў, што празь месяц пасьля рэфэрэндуму, на якім большасьць брытанцаў прагаласавала за выхад з Эўразьвязу, наступіў рэзкі спад замоваў і закупак у сфэрах вытворчасьці й паслугаў. Брытанскія прадпрымальнікі адмаўляюцца ад плянаў наймаць працаўнікоў.

Аднак магчыма, што празь месяц, калі эмоцыі пасьля рэфэрэндуму суцішацца і сытуацыя стабілізуецца, эканоміка зноў пачне расьці – спадзяецца эканаміст Крыс Ўільямсан.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт