Logo Polskiego Radia
Print

Гішпанія: арыштаваныя два джыхадысты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.07.2016 16:01
Недалёка Барсэлёны арыштавалі двух джыхадыстаў, якія падазраюцца ў зборы грошай для Ісламскай дзяржавы.
PAP/EPA/ROBIN TOWNSEND

Арыштаваныя – гэта мараканцы, браты 22 і 23 гадоў. Гэта першы арышт, які сьведчыць аб тым, што сярод жыхароў ёсьць асобы, якія фінансуюць Ісламскую дзяржаву.

Арыштаваныя жылі ў Арбусьесе, працавалі ў мясцовых фірмах. Старэйшы брат жанаты на жыхарцы гораду й мае двое дзяцей. Суседзі арыштаваных, а таксама бургамістар гораду запэўнілі перад камэрамі, што нічога ня сьведчыла аб тым, што браты мелі кантакты з Ісламскай дзяржавай.

Сьледзтва выявіла, што мараканцы здаўна й рэгулярна высылалі грошы ў Сырыю й Ірак. Яны гэта рабілі выкарыстоўваючы фальшывыя дадзеныя. Паліцыя пераконвае, што яны належаць да міжнароднай злачыннай групоўкі, якая шукае ахвотных фінансаваць тэрарызм. Мараканцаў абвінавацілі ў супрацы з тэрарыстычнай арганізацыяй, яе фінансаваньні й распаўсюд яе ідэалёгіі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт