Logo Polskiego Radia
Print

Эрдаган зачыняе апазыцыйныя СМІ

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 28.07.2016 12:36
Пасьля падаўленьня спробы вайсковага перавароту турэцкія ўлады зачынілі 130 рэдакцыяў.
Фота: pixabay.comФота: pixabay.compixabay.com/Public Domain/CC0

Турэцкія ўлады зачынілі больш за 130 газэтаў, тэлеканалаў, радыё і мэдыяфірмаў. Пра гэта паведамляе тэлебачаньне CNN-Turk. Як тлумачаць турэцкія ўлады, закрыцьцё СМІ стала рэакцыяй на спробу дзяржаўнага перавароту, якая адбылася 15 ліпеня.

Турэцкія ўлады выдалі спэцыяльны дэкрэт, які зачыняе 23 радыёстанцыі, 45 газэтаў, 15 часопісаў, 29 выдавецтваў. Перастануць працаваць таксама частка турэцкіх інтэрнэт-парталаў. Сярод 130 зачыненых СМІ пераважная большасьць – гэта лякальныя газэты і часопісы, аднак ёсьць і некалькі вядомых агульнанацыянальных брэндаў. Гэта інфармагенцтва Cihan, прыхільны курдам тэлеканал IMC і апазыцыйная газэта Taraf.

З пачатку тыдня турэцкія ўлады выдалі ордэру на арышт каля 90 журналістаў. Была арыштаваная вядомая вядучая Назьлі Ылічак. Ордэры выдадзеныя супраць 47 журналістаў нядаўна ўзятай пад кантроль уладамі газэты Zaman.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт