Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына прыме сотні бежанцаў зь Італіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.08.2016 07:47
Гэта было вырашана падчас сустрэчы міністраў унутраных спраў Нямеччыны й Італіі.
Photo: PAP/EPA/YANNIS KOLESIDIS

Нямеччына пагадзілася прыняць сотні бежанцаў, якім прыйшлося затрымацца ў Італіі. Гэта было вырашана падчас сустрэчы міністраў унутраных спраў дзьвюх краінаў.

У інтэрвію тэлебачаньню „Repubblica” італьянскі міністар Анджэліна Альфана нагадаў, што яшчэ ў мінулым годзе, Эўрапейская камісія распрацавала плян перасяленьня зь Італіі каля 40 тысяч бежанцаў.

Аднак плян ня даў спадзяваных вынікаў. У іншыя краіны ЭЗ былі накіраваныя толькі некалькі сотняў імігрантаў. Цяпер, паводле міністра, сытуацыя можа зьмяніцца, паколькі зь верасьня зь Італіі бежанцаў будуць рэгулярна перанакіроўваць у Нямеччыну.

Улады ў Бэрліне пагадзіліся прыняць сотні імігрантаў. Альфана спадзяецца, што паводзіны немцаў мабілізуюць да аналягічных дзеяньняў таксама іншыя краіны ЭЗ, тым больш, што немцы ўжо прынялі больш за адзін мільён бежанцаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт