Logo Polskiego Radia
Print

Нармандзкая чацьвёрка сустрэнецца падчас саміту ў Кітаі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.08.2016 10:37
Саміт дваццаці найбагацейшых краінаў сьвету пройдзе ў Кітаі 4-5 верасьня.
flickr.com

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд сустрэнуцца пры нагодзе саміту „Групы дваццаці” ў Кітаі. Пра гэта паведаміла прэс-служба Крамля.

Саміт 20 найбагацейшых краінаў сьвету(G20) пройдзе ў Кітаі 4-5 верасьня.

На пачатку жніўня кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Ўкраіна прапанавала падчас саміту ў Кітаі правесьці сустрэчу лідараў „нармандзкай чацьвёркі”.

Перагаворы па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе ў гэтым фармаце праводзяцца з чэрвеня 2014 году. Да гэтай пары адбылося некалькі сустрэч на вышэйшым і міністэрскім узроўнях.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт