Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына: расьце падтрымка антыісламскіх сіл

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.09.2016 18:24
Партыі кааліцыйнага ўрада ХДС і СДПГ наадварот губляюць прыхільнасьць з боку немцаў.
Foto: FLICKR/Metropolico.org/CC BY-SA 2.0

Падтрымка для правай антыімігранцкай партыі "Альтэрнатыва для Нямеччыны" (AFD) вырасла да рэкорднага ўзроўню 16%. Гэта вынікае з апытаньня, апублікаванага ў пятніцу першай праграмай нямецкага грамадзкага тэлебачаньня ARD.

Папулярнасьць AFD, якая патрабуе закрыцьця межаў для імігрантаў з мусульманскіх краін, вырасла за тыдзень на два працэнтныя пункты.

16% - гэта найлепшы вынік партыі за апошнія тры гады. Рост папулярнасьці партыі зьвязваюць з міграцыйным крызысам у Эўропе. Частка нямецкага грамадзтва незадаволеная міграцыйнай палітыкай кабінэта Мэркель. Нягледзячы на тое, што ўрад моцна абмежаваў правілы прыёму ўцекачоў, значная частка немцаў лічыць, што гэтага недастаткова.

У выніку абедзьве палітычныя партыі, якія фармуюць кіруючую кааліцыю - хрысьціянскія дэмакраты і сацыял-дэмакраты - трацяць падтрымку, і могуць сёньня разьлічваць на 32% і 22% галасоў.

Парлямэнцкія выбары пройдуць у Нямеччыне восеньню 2017 года.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт