Logo Polskiego Radia
Print

Мэксыка: забітыя два каталіцкія сьвятары

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.09.2016 07:09
Целы двух застрэленых сьвятароў былі знойдзеныя ў панядзелак у штаце Веракрус на ўсходзе Мэксыкі.
pixabay.com

Такім чынам колькасьць хрысьціянскіх сьвятароў, забітых у гэтай краіне з 2012 году, вырасла да 14. Два сьвятары былі выкрадзеныя ў нядзелю з аднаго з касьцёлаў у Поса-Рыка-дэ-Ідальга – паінфармаваў айцец Хасэ Альбэрта Гуэрэра, прэс-сакратар касьцёла ў штаце Пуэбла ў цэнтральнай Мэксыцы, адкуль паходзілі ахвяры.

Злачынцы сілай захапілі двух сьвятароў і закрыстыяніна – казаў айцец Гуэрэра. Закрыстыяніну ўдалося ўцячы, але сьвятары былі застрэленыя. Іх целы былі знойдзеныя каля адной з дарог, недалёка ад месца іх захопу.

Канфэрэнцыя эпіскапату Мэксыкі выказала «шкадаваньне й абурэньне па прычыне насільля» ў дачыненьні да духавенства ў дзяржаве, якая зьяўляецца другой пасьля Бразыліі краінай з найбольшай колькасьцю каталікоў. Мэксыканскія герархі выказалі надзею, што ўлады «высьвятляць гэтую трагедыю й будуць пакараныя».
Праваахоўныя органы штату Веракрус паінфармавалі, што асоба аднаго з падазраваных высьветленая, але не інфармуецца, ці яго затрымалі, не паведамляецца таксама пра матыў забойства.

Паводле каталіцкага мультымэдыйнага цэнтра, які фіксуе напады на духоўных у Мэксыцы, з 2012 году ў гэтай краіне былі забітыя 14 сьвятароў, сэмінарыстаў ці закрыстыян. Двое духоўных лічацца зьнікнулымі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт