Logo Polskiego Radia
Print

Пасьля спажываньня гарэлкі разьвіталіся з жыцьцём

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.09.2016 12:38
У выніку спажываньня падробленай гарэлкі ва Ўкраіне памерла ў суме 11 чалавек.
photo: pixabay.com/CC0

Ва Ўкраіне ідуць арышты прадаўцоў сьмяротнай гарэлкі. Пасьля спажываньня падробленага сьпіртнога на паўночным усходзе краіны памерла звыш 10 чалавек.

Падроблены алькаголь прадавалі ў некалькіх мясцовасьцях у Харкаўскай вобласьці. Украінская паліцыя паведаміла пра арыштаваньне ўладальнікаў крам. У выніку спажываньня купленай гарэлкі памерла ў суме 11 чалавек. Некалькі знаходзіцца ў бальніцах.

Гарэлку прадавалі па 5 грыўняў за 100 грам (атрымліваецца ў пераліку прыкладна адзін даляр за паўлітра). Яе налівалі з каністраў прама ў пустыя бутэлькі кліентаў. Падроблены алькаголь быў напалову таньнейшы, чым гарэлка з акцызам.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт