Logo Polskiego Radia
Print

Вялікабрытанія вінаваціць Расею ў зацягваньні вайны ў Сырыі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.09.2016 16:17
Аб гэтым заявіў міністар замежных спраў Вялікабрытаніі Барыс Джонсан.
Photo: Christiaan Triebert/flickr.com/Commercial use allowed

Міністар замежных спраў Вялікабрытаніі Барыс Джонсан, як паведамляе Reuters, абвінаваціў Расею ў зацягваньні вайны ў Сырыі. «Расея вінаватая ў тым, што зацягвае гэтую (сырыйскую) вайну і робіць яе яшчэ больш жудаснай», - падкрэсьліў ён.

Што тычыцца выпадку атакі на «гуманітарныя цэлі ў Алепа», адзначыў кіраўнік брытанскага МЗС, «мы павінны глядзець, ці рабілася гэта з веданьнем, што гэта абсалютна нявінныя грамадзянскія цэлі». У такім выпадку абстрэл зьяўляецца «ваенным злачынствам», дадаў Джонсан.

Раней Reuters са спасылкай на дыпляматаў паведаміў, што ЗША, Вялікабрытанія і Францыя заклікалі да скліканьня экстраннага пасяджэньня Рады бясьпекі ААН па сытуацыі ў Сырыі. Паводле інфармацыі суразмоўцаў агенцтва, пасяджэньне, на якім абмяркоўвалася абвастрэньне сітуацыі ў Алепа, плянавалася на нядзелю на 18.00.

Наша Ніва/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт