Logo Polskiego Radia
Print

Францыя: затрыманы былы кіраўнік контрвыведкі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 29.09.2016 13:49
Суд абвінаваціў Бэрнара Скарсіні ў карупцыі, злоўжываньні ўладай ды парушэньні службовай таямніцы.
foto: pixabay.com

Былы шэф контрвыведкі трапіў спачатку ў СІЗА, але потым суд выпусьціў яго пад падпіску, паведаміла штодзёнка "Le Figaro".

Скарсіні падазраецца ў тым, што пасьля сыходу з агенцтва ён надалей выкарыстоўваў свой уплыў і кантакты ў Генэральнай дырэкцыі ўнутранай бясьпекі (DCRI), на патрэбы сваіх новых кліентаў і заказчыкаў.

Скарсіні быў адным з самых блізкіх паплечнікаў экс-прэзыдэнта Нікаля Сарказі і ўзначальваў DCRI ў гады ягонага прэзыдэнцтва (2007-2012). Сьледзтва ў дачыненьні да яго па фактах карупцыі пачалася ў красавіку пасьля ператрусаў у ягонай кватэры ды офісах фірмы ў зьвязку з трыма іншымі расьсьледаваньнямі, адно зь якіх тычыцца лівійскага фінансаваньня прэзыдэнцкай кампаніі Сарказі ў 2007 годзе.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт