Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапейская паліцыя разьбіла ячэйку Ісламскай дзяржавы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 29.09.2016 18:04
Арыштавана пяць чалавек, працягваюцца пошукі іншых саўдзельнікаў.
Foto: JULIEN PAQUIN/PAP/EPA

Сілы бясьпекі Гішпаніі, Германіі й Бэльгіі ў ходзе сумеснай апэрацыі арыштавалі пецярых падазраваных у стварэньні эўрапейскай ячэйкі Ісламскай дзяржавы ды спрыяньні ісламскаму экстрэмізму.

Як паведаміла МУС Гішпаніі, сярод затрыманых чацьвёра гішпанскіх грамадзян і адзін мараканец. Двое падазраваных былі затрыманыя ў Барсэлёне, па аднаму ў Брусэлі і Вупэртале на захадзе Нямеччыны.

"Затрыманыя былі часткай добра арганізаваных ячэйкі, выконвалі загады тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава", працавалі праз сацыяльныя сеткі ў Інтэрнэце", - зазначыла гішпанскае МУС.

Затрыманыя адміністравалі на партале Facebook старонку “Islam en Espanol” (іслам па-гішпанску). Аднак гэта была толькі прыкрыцьцё, насамрэч затрыманыя вялі прапаганду Ісламскай дзяржавы. Іх профіль меў 32,5 тысяч наглядальнікаў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт