Logo Polskiego Radia
Print

У цэнтральнай Італіі зноў адбыўся землятрус

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.10.2016 10:48
Аднак на гэты раз страты непараўнальна меншыя, чым у жніўні.
PAP/EPA/MATTEO CROCCHIONI

Сотні людзей засталіся без дому пасьля землятрусаў, якія ўчора ўвечары адбыліся ў цэнтральнай частцы Італіі. Акрамя мужчыны, які памёр ад сардэчнага прыступу, больш сьмяротных ахвяраў штуршкоў не было.

Мясцовыя ўлады паведамляюць пра нешматлікіх параненых асоб. Кіраўнік італьянскай грамадзянскай абароны кажа, што „сытуацыя на многа лепшая, чым можна было спадзявацца”.

Учарашні землятрус адбыўся ў тых жа цэнтральных рэгіёнах Італіі, што 24 жніўня бягучага году.

Паміж першым землятрусам сілай у 5,4 бала па шкале Рыхтэра, які адбыўся неўзабаве пасьля 19.00 і трэцім – каля 23.00, у агульнай складанасьці зафіксаваныя каля 60 паўторных штуршкоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт