Logo Polskiego Radia
Print

Пасажырскі самалёт разьбіўся ў Пакістане

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.12.2016 16:03
На борце машыны Pakistan International Airlines знаходзіліся 47 чалавек.
PAP/EPA/STRINGER

На поўначы Пакістану разьбіўся пасажырскі самалёт пакістанскага дзяржаўнага авіяперавозчыка Pakistan International Airlines. На борце машыны знаходзіліся 47 чалавек.

Невялікі турбавінтавы ATR-42 ляцеў з горада Чытрал у сталіцу краіны Ісламабад. Паводле мясцовай паліцыі, самалёт пацярпеў крушэньне ў горнай мясцовасьці прыкладна ў 70 кілямэтрах ад Ісламабада.

Сьведкі, якіх цытуюць мясцовыя СМІ, сьцьвярджаюць, што няма ніякіх шанцаў на тое, каб нехта выжыў у катастрофе.

Нагадаем, у мінулым пакістанскі авіяперавозчык неаднойчы абвінавачваўся ў парушэньні працэдур бясьпекі. З-за гэтага ў 2007 годзе Эўразьвяз забараніў авіякампаніі выконваць рэйсы ў Эўропу. Годам раней у выніку авіякатастрофы адной з машынаў пакістанскіх авіялініяў загінулі 45 чалавек.

Пакістанская авіякампанія агулам мае 38 самалётаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт